“Роднаму краю мы песню спяваем”. Выстава дзіцячага малюнка ў Уздзенскім музеі

"Роднаму краю мы песню спяваем”

У маі ў Уздзенскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося адкрыцце выстава дзіцячага малюнка навучэнцаў сярэдняй школы № 2 імя К.Крапівы і вучняў Уздзенскай школы мастацтваў пад назвай "Роднаму краю мы песню спяваем”.

Для таго, каб выстава адбылася, настаўнік выяўленчага мастацтва, кіраўнік гуртка сярэдняй школы № 2 імя К.Крапівы Лычкоўскі Андрэй Міхайлавіч правёў вялікую падрыхтоўчую работу: звярнуўся па дапамогу да дырэктара гісторыка-краязнаўчага музея Т.Лухверчык, мясцовага краязнаўцы В.Г.Лычкоўскага, да настаўніка мастацкай школы Меркуль Т.В., настаўнікаў працоўнага навучання школы № 2 А.А.Барташ і В.А.Кірпічовай, настаўнікаў музыкі Буднік І.Я. і Голікавай І.У.

Натхнёныя агульнай ідэяй ўсе падрыхтаваліся вельмі дасканала, і адбылося сапраўднае свята – прыгажосці, музыкі і таленту.

Гэта мерапрыемства аб’яднала разам не толькі настаўнікаў, але і дзяцей, бацькоў, культработнікаў. Такія спробы выставак былі наладжаны некалькі гадоў таму назад.

Але сёлетняя выстава з’явілася вельмі новым поглядам на дзіцячую творчасць. Тут сабраліся не толькі мастакі, але і музыканты, спевакі, аматары мастацтва.

З натхняючымі словамі выступілі дырэктар музея Лухверчык Т.П. і ініцыятар выставы Лычкоўскі А.М..

Яны пажадалі, каб гэта выстава з’явілася для юных мастакоў стартавай пляцоўкай ў жыцці, каб здзяйсняліся ўсе дзіцячыя мары, і можа хто з іх вернецца на Уздзеншчыну знакамітымі мастакамі.

З цікавымі работамі пазнаёміліся бацькі і сябры юных выхаванцаў.

Малюнкі былі выкананы ў рознай тэхніцы жывапісу і графікі, рознымі матэрыяламі – туш, гуаш, акварэль, аловак.

Здзіўлялі партрэты, нацюрморты, пейзажы, аплікацыі.

Работы выконвалі удзельнікі гуртка мастацкай творчасці СШ №2 - Сурман Андрэй, Прышчэпа Лізавета, Мамедава Саміра, Лыткіна Вольга, Намазава Сабіна, навучэнцы школы мастацтва Данчук Валерыя, Шыбко Вера, Ласко Кацярына, Рабешка Марыя, Лобан Крыстына, Шышкін Яўген, Герман Анастасія, Піліпавец Ірына, Лыч Вераніка, Гуткоўская Юлія, Быліна Ксенія, Каржова Ганна, Рассоха Лізавета, Мацейка Даша, Зыблюк Улад.

Усе прысутныя былі зачараваны прыгажосцю работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Калектыўныя работы Лыткінай Вольгі, Азаркевіч Надзеі, Вяршынінай Даны – "Зімняя казка”,”Шчаслівае дзяцінства”, "Вакенца” і інш. створаны у тэхніцы аплікацыя з выкарыстаннем тканіны, бісера, стужак, каменьчыкаў, ракавінак, бумагі ў стылі квілінг, і ажно…сушаных маленькіх рыбак.

Адна з калектыўных работ "Шчаслівае дзяцінства” стала лагатыпам мерапрыемства і была размешчана на рэкламе і запрашальных білетах.

"Шчаслівае дзяцінства”,калектыўная работа

Бацькі і дзеці былі ў захапленні ад таго, што адбывалася ў музеі. Вядучыя свята – настаўніца геаграфіі Карачун Е.А. і старшакласніца Лыткіна Вольга чыталі вершаваныя творы, аб’яўлялі нумары і жадалі ўсім міра і дабра.

Выстава-прэзентацыя была насычана музычнымі нумарамі.

Выступаюць "Карамелькі”.

Вакальная група "Карамелькі” са школы № 2 пад кіраўніцтвам Буднік І.Я. і Голікавай І.У. выканала вясёлыя і любімыя ўсім песні "Страна Вообразилия”, "Помогите бегемоту”.

Прагучалі песні "Друг мой, прощай!”, "Аве, Мария!”, "Мир придет”, "Возвращайся” у выканані трыо "Гармонія” у складзе Дар’і Бурай, Буднік І.Я., Алёны Салавей.

Музычныя фрагменты на раялі выканаў вучань 9 класа Рудакоўскі Яўген.

Рудакоўскі Яўген, вучань СШ №2, мастацкі кіраўнік Буднік І.Я. па класу фартэпіяна

Светлай памяці воінам-пераможцам прагучала песня "Фотография под стеклом" у выканнанні Ісценка Веранікі і Чыкун Сашы.

Забяспечваў відэаздымку выставы Раман Сямёнаў (ART-MASTER студия).

Напрыканцы праграмы юныя мастакі і удзельнікі канцэрта атрымалі ад кіраўніка праекта "Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА” Лычкоўскага В.Г. афішы гэтай выставы, дзе на звароце знаходзіліся аўтографы мастакоў, удзельнікаў творчага аб’яднання "Яршы”: Л.І.Грышука, А.М.Лычкоўскага, М.М.Нуднова і заклік да ўдзелу ў акцыі DVD-дыск "МАСТАКІ УЗДЗЕНШЧЫНЫ”

Акцыя


Збяры 5 афіш з розных мерапрыемстваў  у
Уздзенскім гісторыка-краязнаўчым музеі з аўтографамі вядомых людзей, прыйдзі ў
музей і атрымай  у падарунак  


DVD-дыск "МАСТАКІ УЗДЗЕНШЧЫНЫ”

Удзячныя выхаванцы падаравалі сваім кіраўнікам кветкі і падзякавалі за свята.

Усе наведвальнікі прэзентацыі былі запрошаны на наступныя сустрэчы ў Уздзенскім гісторыка-краязнаўчым музеі, якія, мы спадзяёмся, стануць рэглярнымі, бо галоўны выхаваўчы эфект такой працы – фарміраванне цэласнага позірка на свет, духоўнае ўзбагачэнне, яднанне бацькоў, дзяцей і настаўнікаў.

Ірына Бельская, бібліятэкар
СШ №1 імя А.С.Пушкіна, спецыяльна для краязнаўчага часопіса "Выток Нёмана. УЗДЗЕНШЧЫНА"

71