Яўген Шунейка. ЦЯЧЭ РАКА ВІСЛА

                            ЦЯЧЭ РАКА ВІСЛА 

У гэтым годзе беларуска-польскія культурныя сувязі атрымалі актыўную грамадскую апрабацыю.

На базе Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі (больш папулярна кажучы "Дом Дружбы”) ў Мінску ўжо з красавіка праходзяць памятныя мерапрыемствы грамадскага таварыства "Беларусь-Польшча”.

Дзякуючы зацікаўленай пазіцыі яго старшыні, пісьменніка Анатоля Бутэвіча, шматлікіх прыхільнікаў дружбы паміж нашымі суседнімі народамі, мерапрыемствы праходзяць з шырокім прыцягненнем дзеячоў культуры, дыпламатаў, журналістаў, прадстаўнікоў старэйшага пакалення і  моладзі.

Вясною арганізатараў захапляла тэма сувязей паэзіі Максіма Танка з польскай літаратурай ХХ ст.

Тады мастакам, удзельнікам праграмы "Выток Нёмана – выток духоўнасці”, было прапанавана ў межах сяброўскіх сустрэч наладзіць выставу "Цячэ рака Вісла”, каб адлюстраваць вобразнае хараство польскай зямлі, яе таленавітых і вольналюбных людзей.

16 кастрычніка ў Доме Дружбы ізноў пачаліся мерапрыемствы літаратурнай і гістарычнай скіраванасці, прысвечаныя Дню Незалежнасці Польшчы (11 лістапада 1918 г.).

Вершы на польскай і беларускай мовах чытаў дыктар Беларускага радыё Алег Вінярскі, польскі і беларускі музычны рэпертуар прэзэнтаваў народны ансамбль "Вязынка” з Палацу культуры МТЗ, сярод шматлікіх прысутных былі выдатныя беларускія паэты Мікола Мятліцкі, Сяргей Панізнік, гісторык, старшыня Беларускага фонду культуры Уладзімір Гілеп.

Сярод афіцыйных гасцей былі таксама прадстаўнікі польскага пасольства ў Мінску Эльжбета Шчэпаньска, Аляксандр Васілеўскі і інш.  І на гэты раз мастакі прадэманстравалі свае новыя творы.

"Кракаў”, "Кампазітар Мечыслаў Карловіч” – гэта натхнёныя жывапісныя здабыткі Анатоля Бяляўскага.





Марына Эльяшэвіч (удзельніца праекта "Выток Нёмана – выток духоўнасці”)  прысвяціла свае фларыстычныя кампазіцыі векапомным гістарычным падзеям: "Чырвоныя макі Монтэ-Касіна”, "Ружы -- варшаўскім паўстанцам”.

Яўген Шунейка (удзельнік праекта "Выток Нёмана – выток духоўнасці”) адалюстраваў у тэкстыльных і графічных творах вобразы дзеячоў польскай культуры, якія былі звязаны з Панямоннем: "Гэты дзіўны свет. Памяці спевака Чэслава Немэна”, "Аліза Ажэшка і яе чытач”  і
інш.




Córka Czesława Niemena - Natalia, wykonuje słynną piosenkę ojca „Dziwny jest ten świat".




Lecz ludzi dobrej woli jest więcej
i mocno wierzę w to,
że ten świat
nie zginie nigdy dzięki nim.
Nie! Nie! Nie!
Przyszedł już czas,
najwyższy czas,
nienawiść zniszczyć w sobie.

Но людей доброй воли - больше
и крепко верю в то,
что этот мир
не погибнет никогда благодаря им.
Нет! Нет!Нет!
Пришло уже время,
подходящее время
ненависть уничтожить в СЕБЕ.





Грамадскія мерапрыемствы беларуска-польскай дружбы пераконваюць у сваёй актуальнасці і значнасці для шматлікай і зацікаўленай аудыторыі. Вельмі цешыць, што такія сустрэчы дапамагаюць і ў развіцці "нёманскай тэматыкі” ў сучасным мастацтве.

Бо хоць Нёман у геаграфічным сэнсе не працякае па польскіх землях, але ён даўно ўжо з’яўляецца сімвалам нашых міжнародных сувязей, звязаных як з гісторыяй, так і з культурным супрацоўніцтвам, разлічаным на вялікую будучыню.

Мастакі ад "Вытока Нёмана” заўсёды з вялікім задавальненнем будуць унасіць свой творчы ўклад у гэту важную культурную ініцыятыву.      

Яўген Шунейка, мастацтвазнаўца
-------------------------

Крыніца
-------------------------




Дадаткі  да публікацыі пра беларуска-польскую

дружбу.


 


23 кастрычніка адбылося ў Доме Дружбы паседжанне маладзёжнага клуба на тэму "10 пытанняў Надзвычайнаму і Поўнамоцнаму Паслу Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Пану Лешэку Шэрэпцы”.






29 кастрычніка ў Доме Дружбы адбылася чарговая імпрэза "Беларуска-польскае сумоўе”, на якой была наладжана прэзентацыя новай кнігі "Таямніцы Нясвіжскага замка” старшыні таварыства "Беларусь-Польшча” Анатоля Бутэвіча.

1017