Міхаіл Сеўрук. Знаёмства з Майстрам (2014)
Відэаэкскурсію па кватэры-музеі М.К.Сеўрука ў Нясвіжы правяла Ірына Калібаба, навуковы супрацоўнік Нясвіжскага г.-к. музея, дзе яна для ўдзельнікаў праекта "Выток Нёмана - выток духоўнасці" распавядавала аб жыцці і дзейнасці Майстра Віленскай школы, беларускага мастака Міхаіла Канстанцінавіча Сеўрука, які за сорак гадоў дзейнасці ў Нясвіжы стварыў каля тысячы карцін, рысункаў, эцюдаў...
Удзельнікі фільма:
Ірына Калібаба, навуковы супрацоўнік кватэры-музея;
Васіль Лычкоўскі -кіраўнік і каардынатар праекта "Выток Нёмана - выток духоўнасці";
Яўген Шунейка - мастацтвазнаўца, прафесар БДАМ,г.Мінск, член БСМ;
Федар Ладуцька - мастак, г.Мінск, член БСМ;
Андрэй Лычкоўскі - мастак, г.Узда;
Алена Шунейка - мастачка, г.Гродна;
Алесь Філіповіч - мастак, в.Куль Уздзенскага раёна.
Аператар - Раман Сямёнаў.
Сцэнарый, мантаж, голас за кадрам - Васіль Лычкоўскі.
Вяртанне культурнай памяці - важная задача духоўнага адраджэння.Гэта датычыцца і творчай спадчыны беларускага мастака Міхася Сеўрука. Доўгі час ён жыў и працаваў у Нясвіжы.
Яго творы былі падараваныя раённаму краязнаўчаму музею. Зусім нядаўна адчынілася для наведвання мемарыяльная экспазіцыя ў доме, дзе жыў творца.
Гэта, мабыць, адзін з самых узорных музеяў, прысвечаных вялікім беларускім творцам на іх малой Радзіме.
Надыйшоў час, каб у гэта мемарыяльнае месца пачалі наведвацца шматлікія прыхільнікі і даследчыкі класічнай спадчыны беларускага мастацтва.
Сваю сцяжынку да М.Сеўрука знайшлі ўжо мастакі, удзельнікі праекта "Выток Нёмана - выток духоўнасці", пра што сведчыць і гэты відэаматэрыял.
Спадзяёмся, што ён будзе спрыяць папулярызацыі турыстычных шляхоў па Беларусі, якія ўзбагачаюць вялікімі духоўнымі уражаннямі.
Вандроўкі ад вытокаў Нёманскіх. Частка 1. Нясвіж.PDF