Экскурсавод - Яўген Феліксавіч Шунейка, прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, кандыдат мастацтвазнаўства.
Экскурсія праведзена на рускай і беларускай мовах.
У фільме прымалі ўдзел мастакі:
Мікалай Мішчанка, член Саюза мастакоў і Саюза дызайнераў
Віктар Барабанцаў, лаўрэат прэміі "За духовное возрождение”
Алесь Філіповіч, жывапісец з Уздзеншчыны
Т.П.Лухверчык, дырэктар ДУ "Уздзенскі гісторыка-краязнаўчы музей”
Уздзеншчына – багаты на гістарычныя падзеі край. Але самае галоўнае, канешне ж, гэта людзі і рака, якая бярэ пачатак тут – наш славуты бацька Нёман. Менавіта Уздзеншчына дае жыццё гэтай рацэ.
І таму наш Уздзенскі гісторыка-краязнаўчы музей распрацаваў праект “Выток Нёмана – выток духоўнасці”.
Мэта гэтага праекта – паказаць значымасць геаграфічнага аб’екта як сімвала духоўнай асветы.
Што мы хочам паказаць гэтым праектам?
Мы хочам аб’яднаць заслужаных дзеячоў культуры, навукі, якія нарадзіліся тут і праславілі гэты край. А талентаў вельмі шмат.
21 пісьменнік Саюза пісьменнікаў, 11 акадэмікаў Акадэміі навук, 28 прафесароў і дактароў навук, 14 мастакоў Саюза мастацтва.
І вось гэтае цеснае супрацоўніцтва з мастакамі, не толькі вуздзенцамі, але і Саюза мастакоў Беларусі, дае магчымасць паказаць наш край з розных бакоў.
Выстава, налажаная тут, у Уздзенскім сельска-гаспадарчым ліцэі, сведчыць аб, што мастакі жадаюць паказаць свае працы не толькі ў гісторыка-краязнаўчым музеі, але і больш шырока: установах культуры, навучальных установах.
Вельмі прымна, што сёння на гэтай выставе прысутнічаюць менавіта тыя мастакі, якія прынялі ўдзел у гэтай выставе.
Аднаўленне і адраджэнне гістарычнай спадчыны немагчыма без выхаванння духоўнасці, без павагі гісторыі свайго роднага краю.
Асноўная роля ў гэтым працэсе належыць, вядома ж, краязнаўству, і наша установа, Уздзенскі гісторыка-краязнаўчы музей, працуе ў гэтым напрамку.
Гэта навукова-даследчая работа, камплектаванне фондаў, развіццё краязнаўства, узбагачэнне духоўнасці насельніцтва праз захаванне і папулярызацыю нацыянальных традыцый, народных святаў і абрадаў, твораў землякоў, пісьменнікаў і мастакоў.
Таксама мы працуем над стварэннем камфортных умоў для выбару жыхарамі раёна спосабаў правядзення вольнага часу.
І, каб зацікавіць людзей, мы робім гэтыя выставы.
огромную признательность и благодарность
видеооператору Роману Семенову
за безкорыстную помощь в проведении профессиональной съемки и монтажа фильма о данной экскурсии.