Інтэрнэт-часопіс "Творчае жыццё" №4 (красавік 2014 г.)

Інтэрнэт-часопіс "Творчае жыццё" №4 (красавік  2014 г.)

 

Штомесячны часопіс аб творчых людзях і для творчых людзей ад праекта "Выток Нёмана - выток духоўнасці" 


ЗМЕСТ ФІЛЬМА:

01. Новыя імёны.

Выстава сірыйскіх мастачак Сары Абейд и Эўлін Абейд Юссеф. Выступ Я.Ф.Шунейкі, прафесара БДАМ, кандыдата мастацтвазнаўства, на адкрыцці выставы маладых сірыйскіх мастачак-сясцёр Эўлін Абейд Юссеф і Сары Абейд ў ў Музеі гісторыі тэатральнага мастацтва ў Мінску.

"С миром и любовью". Выставка сирийских художниц Сары Обейд и Эвлин Обейд Юссеф

02. Навіны з рэгіёнаў.

Музычная замалёўка ва Уздзе.

Аб майстар-класе мастакоў  Аксаны Аракчэевай, Уладзіміра Сайко і Эжэна Шушу, адкрыцці экспазіцыйнай залы  "Гонар і слава зямлі ўздзенскай", прэзентацыі выстаўкі "Нястомнай прошчы рунь жывая"  членаў Саюза мастакоў Беларусі Сцяпана Андруховіча і Івана Салаўя, адкрыцці выставачнай залы і мастацкай выстаўкі "Натхнення шчодрага духоўны скарб" з удзелам вядомых мастакоў.

АД НЁМАНСКІХ ВЫТОКАЎ. "Плён творчай працы – Бацькаўшчыне дар"

03. Агляд мастацкага жыцця.

1. Іларыя Вечар, член Французскай мастацкай акадэміі; 2. Барыс Забораў, Член Саюза мастакоў СССР; 3. Ірына Котава, член Парыжскага саюза мастакоў (MDA)

От Воплощения к Воскресению. Ирина Котова

В Париже прошел перформанс «Вечность мгновения» с участием белорусской художницы Ирины Котовой

04. Што перашкаджае табе  БЫЦЬ ТВОРЦАМ?

Страхі. Яны яшчэ патрэбныя вам? 

05. Гісторыя адной карціны.

Барыс Аракчэеў. Юнацтва (Новая старонка жыцця).

КАЛІ КВІТНЕЕ БЭЗ. Да дня нараджэння Барыса Аракчэева

06. Творчыя сувязі.

Леся Украінка як птушка крылатая

Е.Шунейко. "Леся Украинка как птица крылатая". Впечатления от выставки




ПРЫКЛАД ТВОРЧАЙ АКТЫЎНАСЦІ

Сяброўскае віншаванне мастацкаму крытыку і мастаку Яўгену Шунейку

Паважаны Яўген Феліксавіч! Дазвольце Вас павіншаваць з 60-годдзем з дня нараджэння і выказаць найлепшыя пажаданні здароў’я, творчых поспехаў і асабістага шчасця.

Вы шмат зрабілі і працягваеце рабіць для прапаганды беларускага мастацтва, для яго вядомасці ў нашай краіне і за яе межамі.

Вы не страцілі сваіх маладзёжных ідэалаў культурнага асветніцтва, якія спавядаеце ў навуковай і творчай дзейнасці з канца 1970-х гг., калі абаранілі дыплом Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута “на выдатна” і актыўна ўключыліся ў мастацкае жыццё Беларусі.

За плячыма ў Вас вялікі шлях пошукаў і здабыткаў.

Вы крочыце наперад упэўнена і пераканана, з разуменнем таго, што няма ў творчасці спраў другасных і нязначных, калі яны служаць дабру і духоўнаму ўзбагачэнню.

На Вас можна пакласціся ў адказны момант, як на надзейнага майстра сваёй справы. Усё што Вы робіце на культурнай ніве, мае вялікі сэнс і перспектывы развіцця.

Вельмі прыемна супрацоўнічаць з такім сумленным і сціплым, добразычлівым і працаздольным ідэйным натхняльнікам, якім Вы з’яўляецеся для ўсіх нас.

З павагай - удзельнікі мастацка-асветніцкага праекта “Выток Нёмана-выток духоўнасці” Васіль Лычкоўскі, Тамара Лухверчык, Раман Сямёнаў, Зоя Калкоўская, Алена Шунейка, Марына Эльяшэвіч, Фёдар Ладуцька, Акасана Аракчэева, Уладзімір Сайко і інш.

734