Выставка Николая Мищенко в Узденском музее


ЗАВЕЦЦА СПАДЧЫНА МАЯ ЎСЯГО СТАРОНКАЙ РОДНАЮ…


Пад такой назвай з 11 студзеня ў музеі пачала сваю работу персанальная выстаўка мастака і дэкаратара, члена Саюза мастакоў і члена Саюза дызайнераў Рэспублікі Беларусь Мікалая Яўгенавіча Мішчанкі.

Падтрымаць калегу па пэндзлі на Уздзеншчыну завіталі сталічныя госці і сябры мастака: прафесар, дацэнт кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміімастацтваў Яўген Феліксавіч Шунэйка і члены Саюза мастакоў РБ Леанід Міхайлавіч Гоманаў (ён жа член-карэспандэнт міжнароднай акадэміі культуры і мастацтва), Віктар Кірылавіч Барабанцаў (ён жа лаўрэат прэміі "За духовное возрождение”), Алесь Міхайлавіч Філіповіч.


Наведаць выстаўку мастака і пазнаёміцца з карцінамі М. Мішчанкі можна будзе да канца лютага.

Полная новость здесь

61