Ад вытокаў Нёманскіх. ПАЧАТАК МАСТАЦКІХ ВАНДРОВАК (г.Нясвіж 08.08.2013)

В Несвиже работает выставка скульптур и картин, посвященных природе и пейзажам белорусской земли. Четыре художника представили свои работы. Акварельные пейзажи и натюрморты от минского художника Николая Мищенко, романтика памятных мест кисти Алеся Филипповича, этюды Узденщине от Андрея Лычковского и изысканные формы Ярослава Филипповича – всего 25 картин и 9 скульптур.

Выставка уже экспонировалось на Узденщине в местном краеведческом музее. В Несвиже она пробудет до начала сентября, а потом в планах авторов – провезти выставку по всем городам Беларуси, сообщили в программе «Минщина» на СТВ.

Ирина Колибаба, научный сотрудник Несвижского историко-краеведческого музея:
Работы, которые вы здесь видите, это работы, посвящённые, конечно же, природе, конечно же, своему родному краю. И архитектурные памятники, и вообще, окружающий мир. Иногда мы бежим по жизни и просто некогда остановиться и посмотреть. Вот, наверное, хорошо, когда есть творческие люди, которые могут запечатлеть нам эту жизнь и показать. Особое внимание мне хотелось бы уделить, кроме того, что работы эти прекрасно выполнены и маслом, и акварелью, работам скульптора молодого – Ярослава Филипповича. Некоторые из его работ украшают столицы «Дожинок» Республики Беларусь. Достаточно молодой человек – 32 года – но уже известен не только в Беларуси, но и за границей.

-----------------------------------------------------------------------

Ад вытокаў Нёманскіх. Адкрыццё выставы жывапісу і скульптуры ў Нясвіжы 08. 08. 2013 (ПОЎНЫ ВАРЫЯНТ)

ПАЧАТАК МАСТАЦКІХ ВАНДРОВАК

Будынак Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея

Сёлета 8 жніўня ў экспазіцыйных залах Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея адбылося адкрыццё выставы "Ад вытокаў нёманскіх”.

Афіша выставы

Яе аўтары – мастакі з Мінска Мікалай Мішчанка і Яраслаў Філіповіч, а таксама іх калегі з Узды Андрэй Лычкоўскі і Алесь Філіповіч.

На вернісажы было шмат наведвальнікаў-несвіжан, бо мастацкія навінкі тут чакаюць з радасцю і паважаюць права мастакоў на пошукі і эксперыменты.

У цэлым, экспазіцыя была пабудавана на камерных жанрах.

Мікалай Мішчанка прадэманстраваў свае акварэльныя пейзажы і нацюрморты, напісаныя ў класічнай тэхніцы лесіроўкі з дадатковым выкарыстаннем адвольных залівак па вільготнай паперы. Гэта дазваляе адлюстраваць па акварэльнаму сакавітае матэрыяльнае багацце жыццё прыродных форм.

Карціны М.Мішчанкі

Андрэй Лычкоўскі з вялікім захапленнем у пастознай манеры перадае яскравыя матывы прыроды Уздзеншчыны. Асабліва яго вабіць росквіт летніх і восеньскіх палёў і лясоў паабапал рэчак Уздзянкі, Усы, Нёмана.

Карціны А.Лычкоўскага

Алесь Філіповіч праявіў сябе як майстар вобразнай перадачы сонечных праменняў падчас захаду сонца, вясенняй раніцы і інш.

А.Філіповіч (злева) на фоне сваей карціны "Паставы"

Усе жывапісцы прытрымліваюцца выдатнай еўрапейскай традыцыі малявання з натуры, але дазваляюць сябе свабодна аперырваць колернымі кантрастамі, акцэнтаваць і ўзбуйняць тыя прыродныя формы, якія выклікаюць іх цікавасць і захапленне.

Яраслаў Філіповіч шмат працуе ў камерных скульптурных формах анімалістычнага і алегарычнага жанраў. Ён выдатна засвоіў тэхніку разьбы па дрэве, ліцця з бронзы. Яго вельмі ўдалая скульптурная кампазіцыя з дрэва "Святы Валянцін” перадае цеплыню духоўных пачуццяў, прасякнутых каханнем і любоў’ю. Бронзавая статуэтка "Ветрык” перадае рамантычны настрой маладой дзяўчынкі, у якой яшчэ ўсё наперадзе: і каханне, і любімая прафесія, і вялікія здабыткі ў жыцці, якія, несумненна, чакаюць новыя пакаленні беларусаў, народжаных у ХХІ стагоддзі.

Я.Філіповіч з жонкай Ганнай

Вядучая на адкрыцці выставы, супрацоўніца нясвіжскага музея Ірына Калібаба падкрэсліла, што сувязі паміж мастацкімі цэнтрамі міншчыны справа даўно наспелая і ёсць што паказаць на выставах: багатая нашая зямля талентамі.

Ірына Калібаба, навуковы супрацоўнік Нясвіжскага музея, вядучая мерапрыемства

Уздзенская паэтэса Зоя Калкоўская і каардынатар праекта "Выток Нёмана - выток духоўнасці” Васіль Лычкоўскі шчыра данеслі да слухачоў ідэю культурна-асветніцкага руху, які на хвалях грамадскага энтузіязму і добрай арганізацыі можа актыўна ўплываць на развіццё многіх творчых ініцыятыў не толькі ў раённых цэнтрах, але ў вёсках. Скрозь шмат помнікаў, запаветных зон, якія патрабуюць апекі і ўвагі. Як кажуць, родны край, нібы чароўны зялёны рай.

Зоя Калкоўская, навуковы супрацоўнік Узденскага музея, паэтэса

А затым мастакі арганізатары выставы наведалі філіял нясвіжскага музея, мемарыяльны дом-музей вялікага беларускага мастака мінулага стагоддзя Міхася Сеўрука.

Менавіта ў родным Несвіжы з 1939 па 1979 год ён стварыў тысячы жывапісных і графічных твораў, якія з’яўляюцца залатым фондам нашай нацыянальнай мастацкай творчасці. Нават не самая вялікая частка яго выдатных вобразных кампазіцый, што даступная для гледачоў у пакойчыках музея, вельмі ўражвае мастацкай любоў’ю і верай ў родны край і яго дастойных і працавітых людзей з тонкай душой і высокай чалавечай годнасцю. Мабыць, немагчыма наведаць горад з вялікімі гістарычнымі традыцыямі, каб не ўбачыць твораў мастака-патрыёта. Час закладаць традыцыі такіх творчых вандровак-адкрыццяў, што і здзейснілі ў той незабыўны дзень уздзенскія і мінскія вандроўнікі.

Міхась Сеўрук. Аўтапартрэт.

У Нясвіжы нарадзілася шмат новых творчых ідэй. Члены праекта "Выток Нёмана - выток духоўнасці” яшчэ раз тут пераканаліся, што нельга сядзець толькі на адным месцы, неабходна ставіць новыя задачы, пашыраць творчыя далягляды, далучаць да супрацоўніцтва як мага больш актыўных і здольных людзей, у якіх актуальная ідэя культурнага росквіту Беларусі выклікае гарачае адчуванне салідарнасці і разумення. Таму неўзабаве на карце Міншчыны будуць пракладены чарговыя мастацкія маршруты.

Яўген Шунейка, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, член Беларускага саюза мастакоў.

Прапановы:


- выехаць наступным разам і намаляваць супольна дом-музей М.Сеўрука з садам у межах спецыяльнай відэаперадачы.


- падрыхтаваць невялікае мастацтвазнаўчае даследаванне, прысвечанае тэмам і вобразам творчасці мастака. Для гэтага неабходна прыехаць і пабачыць яго
фондаўскія творы.

Неабходна падкрэсліць, што такі музей – пэрліна нашай класічнай спадчыны і да яго патрэбна большая ўвага. Усе мерапрыемствы праводзіць супольна з нясвіжскімі калегамі і зацікаўленымі ўстановамі. На базе музея неабходна распачаць рэгулярныя творчыя сустрэчы мастацтвазнаўцаў, мастакоў, гісторыкаў, паэтаў і інш. Магчыма гэта прывядзе да правядзення мастацка-паэтычных пленэраў творчай моладзі ці больш сталых удзельнікаў пры падтрымцы праекта "Выток Нёмана - выток духоўнасці”.


- выдаць спецыяльны арт-зборнік, прысвечаны нашым планам, а таксама і першым вынікам новай справы.


- выехаць на сядзібу Ф.Рушчыца ў Багданаў Валожынскага раена і зафіксіраваць трагічную абыякавасць да руін яго творчага асяродка з боку калгасных уладаў, на тэрыторыі якіх ён знаходзіцца. А гэта – настаўнік М.Сеўрука і замоўчваць гэтую недарэчнасць ужо нельга.

Я.Шунейка і мінскі скульптар В.Калясінскі ужо падрыхтавалі шыльду з бронзы, каб усталяваць яе на тым месцы, дзе мастак у 1899 годзе маляваў касцёл у Багданаве. Але ніхто не бярэцца прывесці вялікі камень, каб на яго тую шыльду прымацаваць. Магчыма выкарыстаць нашы інтэрнэт-рэсурсы, каб не было такой бездапаможнасці і давесці справу да высокай культурнай узорнасці.

Затым можна ўжо думаць пра новыя праекты. Пра арганізацыю выставы ў Яраслаўлі, ці Уладзіміры. Таксама можна рушыць на суседнія украінскія землі і адсвяткаваць там 200-годдзе Т.Шаўчэнкі ў наступным годзе. Таксама можна правесці першы добрачынны аукцыен мастацкіх твораў і грошы кінуць на культурныя патрэбы Уздзеншчыны як цэнтра усіх ідэй і пачынанняў. 

Теперь  - мои предложения по поводу организации сентябрьского двухдневного пленера, посвященного мемориальному месту в Несвиже, дому-музею М.Севрука.

Нужно его провести в середине сентября, когда стабилизируется ритм после отпускной жизни. Наша минско-узденская группа приезжает на место и начинает писать пейзажи и тематические работы. Пейзажи – это виды дома и яблоневого сада.

Сюжеты – М. Севрук и его учитель Ф. Рущиц,  М. Севрук, рисующий в своем несвижском доме одну из своих картин («Жнея» или др.). Сентябрьская погода позволяет посадить под яблоней в саду девушку из Несвижа и написать ее с натуры в 1-2 сеанса.

Работы в написанном виде на следующий день может снимать видеокамера. Но чтобы почувствовать процесс, можно еще раз якобы начать ту же работу с первых мазков.

Не думаю, что сьемка на видео может быть 2 дня. Это не практично и не экономично даже для центрального телевидения. У этого видеоматериала будет свой ведущий, будут также интервью художников об их впечатлениях и целях.

Несвижский музей тут окажет свою помощь и получит по одной работе в подарок. Остальные – для наших очередных выставок. Помощь необходима для разрешения такой пленерной работы, для организации питания и ночлега. Без таких условий невозможно опираться только на инициативу художников-участников.

Эта работа необходима чтобы доказать следующее: М.Севрук – непревзойденный классик белорусского национального искусства ХХ века. Его несвижская обитель – уникальная ценность, сохраненная во всей своей истинности. Она должна стать центром культурного паломничества для изучения тайн и тонкостей  нашей культуры (как музей художника-классика М.Сарьяна в Ереване, домик-музей классика народной резьбы ХХ в. Апполинария Пупки в Ивенце на Минщине и т.п.), а также стать примером для мемориализаций других мест, связанных в Беларуси с жизнедеятельностью  исключительных творческих личностей.

 З павагай!

Я.Шунейка  

Каардынатар праекта - Васіль Лычкоўскі

istoknemana@list.ru
+375 29 561 69 33 (МТС)

854