Гісторыя адной карціны. Яўген Шунейка. "ПАМЯЦІ ЧЭСЛАВА НЕМЭНА" (2009)

Гісторыя адной карціны.
Яўген Шунейка.
"ПАМЯЦІ ЧЭСЛАВА НЕМЭНА" (2009)




ДУ «Уздзенскі гісторыка-краязнаўчы музей», праект «Выток Нёмана - выток духоўнасці» і «ПраСВЕТстудыя» прадстаўляюць цыкл папулярна-асветніцкіх фільмаў «Гісторыя адной карціны".

Адна карціна аднаго беларускага мастака вачыма мастацтвазнаўцаў, супрацоўнікаў музея, таксама пра гісторыю іх стварэння  распавядаюць іх аўтары, самі мастакі.

Цыкл прызначаны для папулярызацыі беларускай мастацкай школы рэалістычнага мастацтва, мастакоў, месцаў іх пражывання, музеяў, у якіх захоўваюцца творы беларускіх мастакоў, дастойныя нашай увагі і захаплення.

Гэты цыкл дазволіць пазнаёміцца з вялікай творчай спадчынай, а таксама сучаснымі здабыткамі нашага айчыннага мастацтва, якія яшчэ не заўсёды атрымалі належнае асэнсаванне і папулярнасць.

Спадзяемся, што прапанаваныя Вашай увазе відэаматэрыялы стануць шматлікімі і запатрабаванымі. Такім чынам, добрых уражанняў у свеце мастацкіх адкрыццяў!

Як і калі стваралася карціна  "Памяці Чэслава Немэна" расказвае сам аўтар, прафесар БДАМ Яўген Шунэйка.

Выкарыстаны кадры з фільма "Гэты дзiўны свет... Чэслаў Немэн" (рэж. Валерый Гаравы, 2009) і выступленне дачкі музыканта Natalia Niemen - „Dziwny jest ten swiat" у Opole-2013.

12 лютага 2014 года на базе Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі (больш папулярна кажучы "Дома Дружбы”) ў Мінску адбудзецца мерапрыемства, прысвечанае 75-годдзю з дня нараджэння Чэслава Немэна (Юліуша Выджыцкага), выбітнага польскага музыканта, які нарадзіўся  на Гродзеншчыне,  а свой псеўданім узяў у гонар беларускай ракі, на берагах якой прайшло яго дзяцінства.



558