Міхаіл Сеўрук. Знаёмства з Майстрам (2014)




Міхаіл Сеўрук. Знаёмства з Майстрам (2014)



Відэаэкскурсію па кватэры-музеі М.К.Сеўрука ў Нясвіжы правяла Ірына Калібаба, навуковы супрацоўнік Нясвіжскага г.-к. музея,  дзе яна для ўдзельнікаў праекта "Выток Нёмана - выток духоўнасці" распавядавала аб жыцці і дзейнасці Майстра Віленскай школы, беларускага мастака Міхаіла Канстанцінавіча Сеўрука, які за сорак гадоў дзейнасці ў Нясвіжы стварыў каля тысячы карцін, рысункаў, эцюдаў...

Удзельнікі фільма:

Ірына Калібаба, навуковы супрацоўнік кватэры-музея;

Васіль Лычкоўскі -кіраўнік і каардынатар праекта "Выток Нёмана - выток духоўнасці";

Яўген Шунейка - мастацтвазнаўца, прафесар БДАМ,г.Мінск,  член БСМ;

Федар Ладуцька - мастак, г.Мінск, член БСМ;

Андрэй Лычкоўскі - мастак, г.Узда;

Алена Шунейка - мастачка, г.Гродна;

Алесь Філіповіч - мастак, в.Куль Уздзенскага раёна.

Аператар - Раман Сямёнаў.

Сцэнарый, мантаж, голас за кадрам - Васіль Лычкоўскі.



Вяртанне культурнай памяці - важная задача духоўнага адраджэння.

Гэта датычыцца і творчай спадчыны беларускага  мастака Міхася Сеўрука. Доўгі час ён жыў и працаваў у Нясвіжы.

Яго творы былі падараваныя раённаму краязнаўчаму музею. Зусім нядаўна адчынілася для наведвання мемарыяльная экспазіцыя ў доме, дзе жыў  творца.

Гэта, мабыць, адзін з самых узорных музеяў, прысвечаных  вялікім беларускім творцам на іх малой Радзіме.

Надыйшоў час, каб у гэта мемарыяльнае месца пачалі наведвацца шматлікія прыхільнікі і даследчыкі класічнай спадчыны беларускага мастацтва.

Сваю сцяжынку да М.Сеўрука знайшлі ўжо мастакі, удзельнікі праекта "Выток Нёмана - выток духоўнасці", пра што сведчыць і гэты відэаматэрыял.

Спадзяёмся, што ён будзе спрыяць папулярызацыі турыстычных шляхоў па Беларусі, якія ўзбагачаюць вялікімі духоўнымі уражаннямі. 





Спампаваць свабодна на дыск з файлаабменніка MAIL.RU

Вандроўкі ад вытокаў Нёманскіх. Частка 1. Нясвіж.PDF
824