Фэст экскурсаводаў 2016!

Шаноўныя сябры!

Шчыра запрашаем усіх вас на экскурсіі, якія адбудуцца ва Уздзе ў межах Фэста экскурсаводаў 2016!
У бліжэйшыя выхадныя, 23-24 красавіка адбудуцца наступныя БЯСПЛАТНЫЯ экскурсіі:

23 красавіка, субота:

"Мой горад у сэрцы маім" – абзорная пешаходная экскурсія, якая пазнаёміць вас з гісторыяй Узды. Экскурсанты змогуць палюбавацца помнікамі архітэктуры: Свята Петра-Паўлаўскай царквой, касцёлам Святога Крыжа, даведацца пра гісторыю капліцы-пахавальні роду Завішаў, а таксама пабываць на самых старых вуліцах горада: Ленінскай і Пралетарскай.
Экскурсавод: супрацоўнік Уздзенскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.
Папярэдні запіс на экскурсію па тэлефоне 56-0-81
Пачатак а 12-й гадзіне, сустрэча - ля Свята Петра-Паўлаўскай царквы.

24 красавіка, нядзеля:
“Пылаючы адрас вайны” – пешаходная экскурсія па помніках Вялікай Айчыннай вайны: знаёмства са скверам Перамогі, Уздзенскім гета, помнікам воінам-інтэрнацыяналістам.
Экскурсавод: супрацоўнік Уздзенскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.
Папярэдні запіс на экскурсію па тэлефоне 56-0-81
Пачатак а 12-й гадзіне, сустрэча – сквер Перамогі.

688